Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьпікер верхняй палаты расейскага парлямэнта Валянціна Мацьвіенка 4-5 чэрвеня наведае з візытам Беларусь.

Праграмай візыту прадугледжаны сустрэчы Валянціны Мацьвіенка з кіраўніцтвам Беларусі. Плянуецца, што пройдуць таксама перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле прэс-службы Савета рэспублікі, падчас візыту заплянаваны сустрэчы са старшынёй Савета рэспублікі Анатолем Рубінавым, прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясьніковічам.

Чакаецца падпісаньне пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж Саветам рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Саветам фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі.

Мінулы раз Мацьвіенка прыяжджала ў Беларусь у 2009 годзе, калі была на пасадзе губэрнатара Санкт-Пецярбургу.

З 31-га траўня па 1 чэрвеня ў Менску быў зь візытам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.
XS
SM
MD
LG