Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: суд перагледзіць «мяккія» прысуды экс-урадоўцам


Пратэсты на плошчы Тахрыр у Каіры супраць замяккага, на думку дэманстрантаў, прысуду Хосьні Мубараку. Надпіс на плякаце: "Сьмерць – бясплатна"

Пратэсты на плошчы Тахрыр у Каіры супраць замяккага, на думку дэманстрантаў, прысуду Хосьні Мубараку. Надпіс на плякаце: "Сьмерць – бясплатна"

У Эгіпце генпракуратура абскардзіла сёньня рашэньне суду, што апраўдаў напярэдадні шасьцёх былых паліцэйскіх чыноўнікаў.

Усе яны абвінавачваліся ў датычнасьці да забойстваў сотняў удзельнікаў антыўрадавых выступаў, якія прывялі да адстаўкі Хосьні Мубарака з пасады прэзыдэнта краіны. Суд, аднак, назваў недастатковымі сабраныя супраць былых афіцэраў доказы.

Таксама ў суботу на працэсе да пажыцьцёвага зьняволеньня былі прысуджаныя сам Мубарак і экс-міністар унутраных спраў Эгіпту Хабіб аль-Адлі - за ролю ў здушэньні масавых пратэстаў.

Тысячы людзей, абураных судовым вэрдыктам, выйшлі на вуліцы эгіпэцкіх гарадоў. Адна з акцый пратэсту праходзіць на плошчы Тахрыр, у Каіры. Паводле паліцыі, падчас забурэньняў пацярпелі больш за сто чалавек.

Некаторыя пратэстоўцы кажуць, што чакалі для Хосьні Мубарака сьмяротнага пакараньня.
XS
SM
MD
LG