Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная арганізацыя працы абмяркуе сытуацыю на «Граніце»


Рабочыя мікашэвіцкага "Граніту" аб'ядноўваюцца ў незалежны прафсаюз, 24 сьнежня 2011

Рабочыя мікашэвіцкага "Граніту" аб'ядноўваюцца ў незалежны прафсаюз, 24 сьнежня 2011

Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у Жэнэве абмяркуе сытуацыю ў Беларусі.

Паседжаньне камітэту адбудзецца 4 чэрвеня. Як паведаміў БелаПАН старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, будуць агучаныя факты парушэньня правоў прафсаюзаў і актывістаў.

Паводле Ярашука, сярод найважнейшага, што плянуецца абмеркаваць, — нерэгістрацыя першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт», азвальненьне яе кіраўніка Алега Стахаевіча і жонкі аднаго з прафсаюзных актывістаў Людмілы Літвінкі.

«Улада прэвэнтыўна спрабуе ахаваць сябе ад магчымых праблемаў з працоўнымі з-за сацыяльна-эканамічнай сытуацыі, не даючы працоўным магчымасьці аб’ядноўвацца для адстойваньня сваіх інтарэсаў», — заявіў Аляксандр Ярашук.

XS
SM
MD
LG