Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу прайшла акцыя супраць паліцэйскага самавольства


Акцыя апазыцыі на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве, 31 траўня 2012

Акцыя апазыцыі на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве, 31 траўня 2012

У Пецярбургу сёньня адбыліся дзьве акцыі грамадзкіх і апазыцыйных актывістаў.

Грамадзкія ініцыятывы, якія выступаюць супраць палітыкі расейскіх уладаў, pладзілі чарговы «шпацыр» у цэнтры горада. Актывісты зь белымі стужкамі і паветранымі балёнікамі — сымбалем грамадзкай кампаніі за сумленныя выбары ў Расеі — прайшлі ад Ісакіеўскай плошчы да Плошчы мастацтваў. Абышлося без затрыманьняў.

А на Піянэрскай плошчы больш за 200 чалавек узялі ўдзел у дазволеным уладамі мітынгу супраць паліцэйскага самавольства. Перад прысутнымі выступілі дэпутаты гарадзкой рады Пецярбурга, грамадзкія актывісты і сябры апазіцыйных рухаў. Сярод лёзунгаў акцыі — «Свабоду палітвязьням», «Далоў паліцэйскую дзяржаву», «Не — карупцыянэрам у паліцыі».

XS
SM
MD
LG