Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новым роліку Мадоны — Лукашэнка


Лукашэнка ў кліпе Мадоны "Nobody Knows Me"
Лукашэнка ў кліпе Мадоны "Nobody Knows Me"

Падчас першага канцэрту сусьветнага турнэ Мадоны у Тэль-Авіве на экране за сьпінай спявачкі быў паказаны відэамантаж, на якім можна рагледзець Лукашэнку, Гітлера, а таксама Марын Ле Пен са свастыкай на лбе.

Як паведамляе расейская служба RFI, лідэрка французкага Народнага Фронту Марын лё Пэн ужо прыгразіла Мадоне наступствамі:

«Калі яна зробіць гэта ў Францыі, то хай наракае на сябе. Старэе сьпявачка, патрэбная рэкляма. Зразумела, што даводзіцца даходзіць да такіх крайнасьцяў» — пракаментавала Марын Ле Пен, не ўдакладніўшы, ці прад’явіць яна пазоў супраць Мадоны.

Глядзіце на хвілінах 1:04 і 1:31:


Цягам сусьветнага турнэ амэрыканская сьпявачка павінна даць больш за 80 канцэртаў, у прыватнасьці, у Францыі — 14 ліпеня на стадыёне «Стад дэ Франс» пад Парыжам і 21 жніўня ў Ніцы.

Нагадаем, у 2009 годзе Лукашэнка ўжо фігураваў у кліпе Мадоны «Get Stupid».

Глядзіце на хвіліне 1:35:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG