Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пратэсты ў Эгіпце: пажыцьцёвае зьняволеньне — надта «мяккае» пакараньне для Мубарака


Удзельнік мітынгу трымае размаляваны партрэт экс-прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака. Каір, 2 чэрвеня 2012

Удзельнік мітынгу трымае размаляваны партрэт экс-прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака. Каір, 2 чэрвеня 2012

У сталіцы Эгіпту Каіры сотні людзей сабраліся на плошчы Тахрыр у знак пратэсту супраць вынесенага напярэдадні прысуду экс-прэзыдэнту Мубараку й іншым высокапастаўленым чыноўнікам.

Частка дэманстрантаў правяла на плошчы ноч — учора пасьля прысуду там сабраліся каля 20 тысячаў чалавек.

84-гадовы Хосьні Мубарак і міністар унутраных справаў Хабіб аль-Адлі былі асуджаныя на пажыцьцёвае зьняволеньне па абвінавачваньні ў датычнасьці да забойства 850-ці ўдзельнікаў антыўрадавых выступаў. Іншыя падсудныя, у тым ліку два сыны Мубарака, якіх абвінавачвалі ў карупцыі, былі апраўданыя.

Многія грамадзяне Эгіпту, у тым ліку прыхільнікі руху «Браты-мусульмане», лічаць гэты прысуд занадта мяккім. Мінулай ноччу ў гарадах Фаюм і Хургада моладзь разграміла выбарчыя штабы кандыдата на прэзыдэнта Ахмада Шафіка — апошняга прэм’ера ва ўрадзе Мубарака. У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, які пройдзе 16 і 17 чэрвеня, ён паспаборнічае з кандыдатам ад «Братоў-мусульманаў» Магамэдам Мурсам.

XS
SM
MD
LG