Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войскі Башара Асада церпяць паразы


Антыўладныя пратэсты ў Дамаску. Дэманстрант падпаліў партрэт Башара Асада. 28 траўня 2012
Антыўладныя пратэсты ў Дамаску. Дэманстрант падпаліў партрэт Башара Асада. 28 траўня 2012

Сырыйскі дыктатар Башар Асад заявіў, выступаючы перад парляментам, што краіна перажывае «самы крытычны пэрыяд» у посткаляніяльнай гісторыі і абвінаваціў у распальваньні грамадзянскай вайны «вонкавыя сілы».

Словы Асада амаль не адрозьнівалася ад яго папярэдніх заяваў, у якіх ён ускладаў адказнасьць за тое, што адбываецца ў Сырыі, на тэрарыстычныя арганізацыі.

Сёньня ў лібанскім горадзе Трыпалі працягваліся сутыкненьні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Асада. Агульная колькасьць ахвяраў — 14 чалавек, і 48 — параненыя.


У самой Сырыі, паводле лёнданскай праваабарончай групы, напярэдадні былі забітыя 89 чалавек, у тым ліку 57 урадавых вайскоўцаў — гэта найбольшыя вайсковыя страты з пачатку канфлікту ў сакавіку мінулага года.

Паводле прадстаўніка Syrian Observatory of Human Rights, страты рэгулярнай арміі тлумачацца тым, што ўзброеная апазыцыя добра ведае мясцовасьць, дзе ідуць баі і карыстаецца падтрымкай грамадзянскага насельніцтва.

Чытайце таксама:

Роля Лукашэнкі ў сырыйскім канфлікце – зь першых вуснаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG