Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: апаганены помнік габрэям-ахвярам нацызму


Старшыня іудзейскай рэлігійнай грамады Магілёва Навум Іофэ ля апаганенага знака

Старшыня іудзейскай рэлігійнай грамады Магілёва Навум Іофэ ля апаганенага знака

Знак «Памяць пра габрэяў-ахвяраў нацызму» невядомыя аблілі сьветла-карычневай фарбай.

Прадстаўнікі габрэйскай грамады Магілеву заявілі «Свабодзе», што пашкоджана як найменей 60% помніку.

Старшыня іудзейскай рэлігійнай грамады Магілёва Навум Іофэ выклікаў міліцыю. На месца здарэньня прыбыў участковы, які склаў пратакол апытаньня.

Паводле спадара Іофэ далей міліцыя будзе вызначаць, ці варта распачынаць справу на факт апаганьваньня памятнага знаку.

«Тут было гета, і тое, што адбылося з помнікам, — гэта прыкры факт, які паказвае, што засталіся людзі, якія нас „дужа любяць“. Гэта зьнявага ня помніка — гэта зьнявага тых людзей, якія аддалі жыцьці за часамі фашызму. Гэта зьнявага і тых, хто жыве й памятае пра тое, што было за часамі фашызму. Дужа прыкра, што гэта мае месца ў нас ў трэцім тысячагодзьдзі. Атрымліваецца, што фашысцкія „нелюдзі“ жывуць на нашай зямлі. Мне хацелася б, каб гарадзкія ўлады далі гэтаму выпадку належную ацэнку і прывялі помнік у парадак», — заявіў Іофэ.



Апаганены помны знак

Апаганены помны знак



Вернікі пратэстанцкай царквы Віфанія, якая знаходзіцца непадалёк, кажуць, што яшчэ а 10-й раніцы помнік быў ў нармалёвым стане.

Фарба апоўдні яшчэ не высахла.

Адзін зь мінакоў за пяцьдзесят мэтраў ад помніка знайшоў шкляны слоік, запэцканы з-пад фарбы, падобнай на тую, якой апаганены знак.

Помны знак усталявалі 3 гады таму. Грошы на яго ахвяравалі жыхары Магілеву.


Слоік з-пад фарбы

Слоік з-пад фарбы

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG