Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На свабоду выйшаў вядомы праваабаронца Алег Воўчак.

Пра гэта паведамляе сайт газэты «Народная воля».

«Умовы жахлівая, — расказаў Алег. — Амаль што за паўгода ў ізалятары нічога не змянілася. Вільготна, холадна, брудна. Ежа дрэнная, асабліва — хлеб. Штодня пісаў заявы, каб дазволілі прагулку і лазьню. Але за 9 дзён на свежае паветра вывелі толькі два разы і два разы дазволілі прыняць душ».

Алег Волчак быў асуджаны да дзевяці сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за тое, што лаяўся на вуліцы. Судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Менску Тацьцяна Ткачова, даверыўшыся паказанням супрацоўнікаў палка міліцыі асаблівага прызначэння Дзмітрыя Тукайлы і Андрэя Каніна, прызнала Воўчака вінаватым у дробным хуліганстве. Гэта быў ужо другі арышт праваабаронцы сёлета нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG