Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сяргея Каваленкі праблемы са здароўем: ацякаюць ногі


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

З Сяргеем Каваленкам ў Магілёўскай калёніі сустрэлася адвакат. Сярод непрыемных навінаў — скарга вязьня на пагаршэньне здароўя. Распавяла жонка Каваленкі Алена.

«Паводле здароўя працягваюцца ў яго праблемы. Скардзіўся, што пачалі ацякаць ногі. Будзе раіцца з адмыслоўцамі, з-за чаго гэта можа быць. Хутчэй за ўсё гэта праблемы сардэчна-сасудзістай сыстэмы. Атрымаў ён мой ліст, але не атрымаў тэлефонную картку, якую я перадавала. Таму пакуль ніякіх тэлефонных званкоў ад яго ня будзе, хаця сказаў, што напісаў заяву. Яшчэ тыдзень ён будзе знаходзіцца ў карантыне, а тады яго перавядуць у атрад. І сказаў, што на наступным тыдні паведаміць мне, калі я змагу да яго прыехаць на спатканьне. Прасіў, каб я абавязкова прыехала з дзецьмі».

Актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку трымаюць ў Магілёўскай калёніі паводле прысуду за парушэньне парадку адбыцьця хатняй хіміі, якую ён атрымаў пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга ў Віцебску. Са сьнежня мінулага году вязень тройчы трымаў працяглыя галадоўкі пратэсту супроць перасьледу, які ён лічыць палітычна матываваным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG