Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад краіны прыняў спэцыяльную пастанову, згодна зь якой у Беларусі працоўны дзень з панядзелка 2-га ліпеня пераносіцца на суботу 30 чэрвеня.

Такім чынам, ліпень беларусы пачнуць з трох дзён адпачынку запар, паколькі на 3 ліпеня прыпадае сьвяткаваньне афіцыйнага Дня незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

3 ліпеня 1944 году Менск быў вызвалены Чырвонай Арміяй ад фашыстаў. Менавіта гэтую дату і вынес на рэфэрэндум 1996 году Аляксандр Лукашэнка з прапановай зрабіць яе галоўным дзяржаўным сьвятам.

Раней Дзень незалежнасьці на дзяржаўным роўні сьвяткаваўся 27 ліпеня. У гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гэта быў значны крок да незалежнасьці, абвешчанай у 1991 годзе.

Таксама беларускія дэмакратычныя сілы традыцыйна сьвяткуюць 25 сакавіка Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была абвешчаная дзяржаўная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі.
XS
SM
MD
LG