Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Ігара Банцара асудзілі на 13 сутак


Ігар Банцар

Ігар Банцар

Актывіста не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Ігара Банцара асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікам міліцыі.

Банцар быў затрыманы і моцна зьбіты міліцыянтамі падчас несанкцыянаванага пікета Саюза палякаў супраць адкрыцьця ў польскай школе расейскамоўных клясаў, які адбыўся побач з Гарадзенскім аблвыканкамам.

У пастарунку Банцару стала дрэнна, падняўся ціск і яму выклікалі «хуткую». На гэты момант вядома, што яшчэ пяці затрыманым удзельнікам акцыі выпісалі позвы ў суд на панядзелак і аўторак.
XS
SM
MD
LG