Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане ня ведаюць, чаму Пуцін выбраў Менск


Едыге Магаўін
Едыге Магаўін
Як успрынялі ў Казахстане факт, што першым прыпынкам сваёй замежнай паездкі Пуцін выбраў Менск, а не Астану? Пра гэта нам распавёў дырэктар казаскай службы Радыё Свабода Едыге Магаўін:

Па-першае, трэба сказаць, што раней Пуцін першыя свае замежныя паездкі ажыцьцяўляў у Казахстан. Я чакаў, што ён і цяпер паедзе ў Казахстан. На маё зьдзіўленьне альбо незьдзіўленьне, але пакуль ніякай рэакцыі не было. Улічваючы, што на гэты раз тры дзяржавы ўваходзяць у Мытны зьвяз. І калі ён мяняе сваю звычку, нешта за гэтым стаіць.

У Казахстане напярэдадні быў Зьезд сусьветных рэлігіяў, гэта дзецішча прэзыдэнта Назарбаева, якім ён моцна захоплены. А перад тым адбыліся драматычныя падзеі — сьмерць памежнікаў на мяжы з Кітаем, землятрус у Алмаце. Можа, таму гэтая падзея – выбар Пуціна – і прайшла незаўважана. Можа, калі Пуцін прыедзе ў суседні Ўзбэкістан, то будуць нейкія рэакцыі.

Нейкая яўнага суперніцтва ў заваяваньні сымпатыяў Пуціна паміж Лукашэнкам і Назарбаевым не назіраецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG