Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 2–3 чэрвеня


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е

2 чэрвеня ўдзень +11–13, суцэльная воблачнасьць. Без ападкаў.

3 чэрвеня ўдзень +10–12, воблачна. Невялікі дождж.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры 2 чэрвеня – «Дом літаратара» і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», 3 чэрвеня – «Званочкі» і «Праскі акцэнт».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

2 чэрвеня

У Эгіпце будзе абвешчаны вырак былому прэзыдэнту краіны Хосьні Мубараку.

На аэрадроме «Баравая» пад Менскам пройдзе фэстываль «Рок за баброў», у якім прымуць удзел гурты «Начныя Снайпэры», «Горад 312», «У нескладовае», Naka, Open Space, Tok Rukoo, Tesaurus, Yellow Brick Road, Prosspect, Sun Road-21 і «Лермантаў». Пачатак, а 14.00.

3 чэрвеня

У Санкт-Пецярбургу пачнецца саміт Эўразьвяз-Расея.

На малой сцэне Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (Менск, Крапоткіна, 44) адбудзецца прэзэнтацыя новага нумару альманаха «Дзверы».

У Сочы пачынаецца расейскі кінафэстываль «Кінатаўр».

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ

2 чэрвеня

1912 – Янка Купала завяршыў свой першы сцэнічны твор — камэдыю «Паўлінка».

1924 – Кангрэс ЗША прызнаў грамадзянства ўсім амэрыканскім індзейцам.

1955 – заснаваны касмадром Байканур.

Нарадзіліся:

2 чэрвеня

1740 – Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік, ад якога пайшоў тэрмін «садызм» (пам. 1814).

1905 – Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік і эміграцыйны дзяяч (пам. 1975).

Памерлі:

2 чэрвеня

1826 – Мікалай Карамзін, расейскі гісторык, пісьменьнік, публіцыст.

1863 – Міхал Цюндзявіцкі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, быў пакараны сьмерцю.

3 чэрвеня

1924 – Франц Кафка, пісьменьнік.

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Лявон Баршчэўскі: «25 жніўня будзе адным з галоўных сьвятаў»

ААН: абодва бакі ў Лібіі вінаватыя

ЗША адзначылі ролю Чэхіі ў беларускім пытаньні

РАДЫЁОСКАР — БЕЛАРУСKАЙ СВАБОДЗЕ!

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Мы Беларусы незалежна ад таго, скуль мы — ці з-пад Дзьвіны, ці з-пад Прыпяці, ці з-пад Дняпра, ці з-пад Бугу, ведаем, як цячэ Нёман праз Налібокі і Дакудаўскія дубовыя лясы, перахапіўшы ў дарозе Бярэзань і Шчару, мы чуем, як, пракапваючыся праз Гарадзенскае ўзгор’е, грыміць ён у сваіх парогах — Швец ды Кравец, Калатоўка ды Бічы. Нёман для ўсіх нас адзіны і непаўторны.
Юрка Віцьбіч

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Дзень абвяшчэньня Рэспублікі Італія. На рэфэрэндуме 2 чэрвеня 1946 году італьянцы выказаліся за скасаваньне манархіі і ўсталяваньне рэспублікі.
XS
SM
MD
LG