Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве штрафуюць за СССР


Сёньня ў Вільні работнікі Галоўнага камісарыяту паліцыі затрымалі грамадзяніна А.В., аўтамабіль якога быў упрыгожаны савецкай сымболікай – выявай савецкага сьцяга, сярпа і молата, перадае DELFI.

На аўтамабілі парушальніка маркі VW Golf таксама красаваўся надпіс: «СССР». Усе гэтыя сымбалі знаходзіліся на рамках дзяржаўных нумароў сьпераду і ззаду.

Згодна з 188-м артыкулам Кодэксу адміністрацыйных парушэньняў, А.В. пагражае штраф ад 500 да 1000 літаў з канфіскацыяй прадмета, рэчы, якія сталі прыладай парушэньня. Як вядома, прыняты ў Літве ў ліпені 2008 году закон прадугледжвае забарону на выкарыстаньне і распаўсюджваньне савецкай і нацысцкай сымболікі.

Сёлета ў судах Літвы разглядалася 5 падобных справаў, у адным выпадку парушальнік быў пакараны штрафам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG