Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьбіты міліцыянтамі актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан 1 чэрвеня ў размове са «Свабодай» паскардзіўся на сваё самаадчуваньне.

«Адчуваю сябе нядобра. Баліць галава, вельмі цягне на сон. У мяне да 6-га чэрвеня бальнічны. Калі пачынае балець галава, то кладуся на канапу і літаральна адключаюся на некалькі гадзін. У паліклініку пакуль не хаджу. Мне там навыпісвалі шмат разнастайных таблетак і сказалі прымаць. А таксама больш адпачываць. Я так і раблю.

У нядзелю пайду да акуліста. Вока нібыта бачыць нармальна. Але хачу праверыцца, як там насамрэч усё. Дый у паліклініцы сказалі, што трэба, каб абавязкова акуліст паглядзеў», — заявіў Моўчан «Свабодзе».

28 траўня на Андрэя Моўчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін па стандартным ужо для апазыцыянэраў артыкуле 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі — 23.34, несанкцыянаванае пікетаваньне. «Далей за гэта ў дачыненьнях з праваахоўнымі органамі нічога не было», — кажа Моўчан.

19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Ўручча на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 траўня Андрэя Моўчана выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэньне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы пазначана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаньнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG