Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН абмяркоўвае разьню ў сырыйскім мястэчку Хула


Пахаваньне ахвяраў у Хуле

Пахаваньне ахвяраў у Хуле

Рада ААН па правах чалавека на паседжаньні ў Жэнэве абмяркоўвае сытуацыю ў Сырыі з нагоды забойства на мінулым тыдні 108 мірных жыхароў у паселішчы Хула.

Рашэньні Рады не зьяўляюцца юрыдычна абавязковымі, але могуць паслужыць аргумэнтам для вызначэньня пазыцыі міжнароднай супольнасьці ў адносінах да падзеяў у Сырыі.

Назіральнікі ААН сьцвярджаюць, што галоўнае падазрэньне ў зьдзяйсьненьні злачынства ў Хуле падае на праўрадавыя ўзброеныя атрады. Афіцыйны Дамаск, у сваю чаргу, лічыць, што разьня ў Хуле — гэта правакацыя апазыцыі, мэта якой — дамагчыся замежнага ваеннага ўмяшаньня.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун напярэдадні заявіў, што падобныя злачынствы могуць прывесьці краіну да грамадзянскай вайны, а дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан раскрытыкавала пазыцыю Расеі, якая — разам з Кітаем — перашкаджае прыняцьцю Радай Бясьпекі ААН жорсткіх рашэньняў у дачыненьні да Дамаску.
XS
SM
MD
LG