Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхась Пашкевіч атрымаў 7 сутак


Міхаіл Пашкевіч
Міхаіл Пашкевіч

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Пашкевіч асуджаны Сьветлагорскім раённым судом на 7 сутак арышту.

Міхася Пашкевіча затрымалі 31 траўня разам зь дзясяткам грамадзкіх актывістаў і журналістаў пасьля сустрэчы з жыхарамі вёскі Якімава Слабада, якія праводзілі сход супраць будаўніцтва заводу сульфатна-беленай цэлюлёзы. Астатніх журналістаў і актывістаў, склаўшы пратаколы, выпусьцілі, а Пашкевічу інкрымінавалі артыкул 23-3 «— умяшаньне ў дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі» — і пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду.

1 чэрвеня раніцай зь Менску да Пашкевіча выехаў адвакат, але затрыманы не дачакаўся яго і адмовіўся ад паслуг адваката. А 12-й пачаўся разгляд справы, распавёў сьветлагорскі актывіст Ігар Песікаў. Працэс быў адкрыты. Галоўнымі сьведкамі выступілі шараговыя сьветлагорскія міліцыянты і начальнік аддзелу міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Клепік, які груба, з выкарыстаньнем фізычнай сілы затрымліваў Пашкевіча. Маёра Клепіка абурыла тое, што Пашкевіч фатаграфаваў яго і адмовіўся выдаліць здымак з мабільнага тэлефона.

Судзьдзя Сьветлагорскага раённага суду Ірына Алісейка вынесла рашэньне — 7 сутак арышту. Мясцовыя жыхары кажуць, што ўмовы ўтрыманьня ў Сьветлагорскім ізалятары часовага ўтрыманьня вельмі дрэнныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG