Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ад’езду Пуціна з турмы пачалі адпускаць маладафронтаўцаў


Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Першым з турмы на Акрэсьціна выйшаў Мікола Дземідзенка, якога выпусьцілі аб 11.15. Якраз у гэты час картэж Пуціна выяжджаў зь Менску.

Мікола мусіў даседзець 3 сутак, якія засталіся яму ад апошняга адбыцьця пакараньня, падчас якога яго завезьлі ў шпіталь з-за стану здароўя.

«У іх была мэта інтэрнаваць нас на час прыезду Пуціна. Нашыя арышты былі зьвязаныя з тым, што адзін нелегітымны прэзыдэнт ехаў да другога нелегітымнага прэзыдэнта. І гэта выклікала паніку ў абодвух», — заявіў «Свабодзе» Мікола Дземідзенка пасьля выхаду турмы.

Цягам апошніх месяцаў Міколу судзілі тройчы, усе тры разы за лаянку. Сам ён лічыць гэтыя прысуды фальшывымі.

«Маладафронтаўцы займалі актыўную пазыцыю па падзеях у Расеі. Усе нашыя актывісты, якія зараз сядзяць, езьдзілі ў Маскву на Балотную плошчу.

У дзень выбараў у Расеі мы рабілі акцыю ў Менску ў падтрымку расейскай апазыцыі, таму ўлады і пабаяліся, што мы нешта зробім у дзень прыезду Пуціна».

У турме яшчэ застаюцца актывісты Маладога фронту Ўладзімер Яроменак, Зьміцер Крамянецкі, Раман Васільеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG