Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івашкевіч напіша абвяржэньне, калі здымуць абмежаваньні на выезд


22 траўня суд абавязаў Віктара Івашкевіча выплаціць 500 тысяч рублёў работніцы Мазырскага НПЗ Марыне Цыбліенцы --> http://www.svaboda.org/content/article/24588705.html .

Палітыка таксама абавязалі напісаць на сайце «Хартыя 97» абвяржэньне на свае заклікі байкатаваць беларускія нафтапрадукты.

Сустаршыня аргкамітэту «Беларускага руху» Віктар Івашкевіч заявіў у інтэрвію Радыё Свабода, што згодны даць абвяржэньне пры ўмове, што ўлады здымуць абмежаваньні на выезд за мяжу:

«Я сказаў, што я гатовы даць тлумачэньне, удакладненьне сваёй пазыцыі на сайце „Хартыя 97“ яшчэ раз. Але для гэтага мне патрэбна, каб зь мяне былі зьнятыя абмежаваньні на выезд за мяжу, для таго, каб правесьці з рэдакцыяй „Хартыі“ перамовы аб магчымасьці такой публікацыі. Яны мне не абавязаныя нічым. Могуць дазволіць, могуць не дазволіць».

Чытайце таксама: Івашкевіч: Я не лічу Цыбліенку сваім праціўнікам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG