Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лазавік: «Найбольш верагодная дата парлямэнцкіх выбараў — 23 верасьня»


«Выбары ў Палату прадстаўнікоў паводле заканадаўства ня могуць праводзіцца пазьней за 26 верасьня. Аднак паводле беларускага заканадаўства яны абавязкова праходзяць у нядзелю. А апошняя нядзеля перад 26-м прыпадае на 23-га верасьня. Хоць ня выключана, што выбары могуць адбыцца і на тыдзень раней», — заявіў старшыня ЦВК Мікалай Лазавік у інтэрвію «Свабодзе».

Спадар Лазавік згадаў таксама, што афіцыйны старт выбарчай кампаніі дае адпаведны прэзыдэнцкі ўказ.

«Мы чакаем, што ён зьявіцца дзесьці ў сярэдзіне чэрвеня. Указ вызначае канкрэтную дату правядзеньня выбараў. І ад гэтай даты мы рыхтуем каляндарны плян правядзеньня выбарчай кампаніі», — дадаў Лазавік.
XS
SM
MD
LG