Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ААН па правах чалавека абмяркоўвае сытуацыю ў Сырыі


Рада ААН па правах чалавека на пасяджэньні ў Жэнэве абмяркоўвае сёньня сытуацыю ў Сырыі — пасьля забойства на мінулым тыдні 108 мірных жыхароў у паселішчы Хула.

Рашэньні Рады не зьяўляюцца юрыдычна абавязковымі, але могуць паслужыць аргумэнтам для вызначэньня пазыцыі міжнароднай супольнасьці ў адносінах да падзеяў у Сырыі.

Назіральнікі ААН сьцьвярджаюць, што галоўнае падазрэньне ў зьдзяйсьненьні злачынства ў Хуле падае на праўрадавыя ўзброеныя атрады. Афіцыйны Дамаск, у сваю чаргу, лічыць, што разьня ў Хуле — гэта правакацыя апазыцыі, мэта якой — дамагчыся замежнага ваеннага ўмяшаньня.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун напярэдадні заявіў, што падобныя злачынствы могуць прывесьці краіну да грамадзянскай вайны, а дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан раскрытыкавала пазыцыю Расеі, якая разам з Кітаем перашкаджае прыняцьцю Радай бясьпекі ААН жорсткіх рашэньняў па адносінах да Дамаску.
XS
SM
MD
LG