Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 1 чэрвеня даражэюць жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

Сям’я з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв. м, з улікам ацяпленьня будзе плаціць 216,4 тысячаў рублёў, у летні пэрыяд — 137,9 тыс. рублёў.

Паводле пастановы Савету міністраў, аплата паслугаў ЖКГ вырасьце на 8,6%.

Плата за ацяпленьне і гарачую ваду вырасьце на 10 тыс., плата за ваду і каналізацыю — на 7 тыс.

Тарыфы для насельніцтва на паслугі водазабесьпячэньня і каналізацыі не пераглядаліся з лютага 2011 года, адзначае БелаПАН.

Разьлікамі да закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год» прадугледжваецца, што за кошт плацяжоў насельніцтва павінна кампэнсавацца 35% выдаткаў на паслугі ЖКГ. У цяперашні час узровень кампэнсацыі затрат складае менш за 13%.
XS
SM
MD
LG