Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня прыкладна а 18-й гадзіне акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (БІСД) Аляксей Пікулік перастаў адказваць на тэлефанаваньні – паведаміў аналітык БІСД Дзяніс Мельянцоў.

Праз гадзіны 2-3 высьветлілі, што ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Пасьля стала вядома, што яго пераправілі на Акрэсьціна. Паводле зьвестак адвакаткі, ён затрыманы з абвінавачаньнем у дробным хуліганстве.

6 красавіка ў Менску машыну Пікуліка спынілі супрацоўнікі ДАІ і запатрабавалі прайсьці ў РУУС Цэнтральнага раёну для правядзеньня працэдуры апазнаньня.
Кіраўніка дасьледнай установы, прафэсара Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу, западозрылі ва ўдзеле ў бойцы і ў падробцы дакумэнтаў. На падставе апошняга падазрэньня ў яго забралі пашпарт і Ipad.

Пашпарт яму не вярнулі да гэтага часу. Калегі Пікуліка выказваюць меркаваньне, што цяперашняе затрыманьне – працяг гэтай справы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG