Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У ходзе перамоваў у Менску Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін дамовіліся аб выдзяленьні трэцяга траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, парафавалі генэральны кантракт на будаўніцтва Беларускай АЭС і дэкляравалі супольную абарону ад умяшальніцтва ва ўнутраныя справы з боку трэціх краін.

У сумеснай заяве Лукашэнкі і Пуціна па выніках перамоваў зазначаецца:

«Беларусь і Расея будуць каардынаваць намаганьні па процідзеяньні спробам умяшаньня ва ўнутраныя справы дзяржаў-удзельніц Саюзнай дзяржавы, краін-сябраў Адзінай эканамічнай прасторы, аказаньня ціску на іх шляхам увядзеньня абмежавальных або санкцыйных захадаў».

Апрача таго Пуцін і Лукашэнка ў сваёй заяве пераконваюць, што Беларуская АЭС будзе бясьпечнай:

«Прэзыдэнты Беларусі і Расеі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяньня па рэалізацыі перадавога па ўзроўні бясьпекі праекту будаўніцтва АЭС у Беларусі і пацьвердзілі гатоўнасьць разьвіваць эфэктыўнае супрацоўніцтва ў мэтах забесьпячэньня глябальнай ядзернай бясьпекі».

Як паведаміў генэральны дырэктар «Расатаму» Сяргей Кірыенка, сёньня Расія і Беларусь парафавалі генэральны кантракт на будаўніцтва АЭС.

Апрача таго Пуцін заявіў журналістам па выніках перамоваў, што бакі дамовіліся аб выдзяленьні Беларусі трэцяга траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўразЭС і пачатку перамоваў аб чацьвёртым траншы.

А яшчэ Ўладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Расею з афіцыйным візытам у зручны для яго час.
XS
SM
MD
LG