Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына назвала партыю Зянона Пазьняка «маргінальнай»


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Такія словы прагучалі ў інтэрвію старшыні ЦВК Эўрарадыё. На пытаньне журналіста «ці кіруюцца тыя, хто заклікае да байкоту выбараў, эканамічнымі чыньнікамі», Ярмошына адказала наступным чынам: «Безумоўна. Я думаю, што гэта стратэгія, якую яны выпрацавалі ня самі, а якую ім прапанавалі звонку. Аднак я думаю, што яны ўсе будуць удзельнічаць у выбарах, бо такія паводзіны не адпавядаюць тым стандартам, якія прынятыя на тэрыторыі заходніх дзяржаў. Там статус палітыка залежыць ад яго ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Таму я мяркую, што ў выніку ўсе палітычныя партыі будуць удзельнічаць у выбарах. За выключэннем адной абсалютна маргінальнай партыі — КХП-БНФ, якой кіруе спадар Пазьняк. Яны ня ўдзельнічаюць у выбарах ніколі».

КХП-БНФ — адзіная палітычная структура, якую старшыня ЦВК згадала ў сваім інтэрв’ю.

Юры Беленькі

Юры Беленькі

Словы Лідзіі Ярмошынай камэнтуе выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ Юры Беленькі: «Усе, хто ўдзельнічаюць у выбарчым рэжымным фарсе, ёсьць памагатыя рэжыму. А тыя, хто як костка яму ў горле, тым тыя гнеўныя філіпікі адпускаюць. Гэта можа сьведчыць яшчэ пра адно: у рэжыму вялікая нэрвознасьць наконт таго, ці ўдасца ім правесьці свой фарс так, як яны хацелі б. Бо людзі ўжо разабраліся і разумеюць, што выбараў няма. Я вось з вамі вяду гаворку з Салігорскага раёну, дзе гаварыў з рознымі людзьмі — розных прафэсій і ўзросту. Для ўсіх абсалютна ясна, што ніякіх выбараў няма.

У рэжыму адна праблема — зацягнуць людзей на выбары. І тая формула, якая была раней, калі выстаўлялі 10 кандыдатаў і розныя іншыя штучкі, яна спрацоўвала раней. Цяпер у рэжыму праблем з гэтым паболела. Напісаць вялікія лічбы, калі пустыя ўчасткі — гэта замнога праблем.

А што тычыцца ўдзелу ў выбарах, дык нашая партыя правяла ў свой час у парлямэнт 12 скліканьня групу дэпутатаў на чале зь Зянонам Пазьняком, якія дамагліся незалежнасьці. Хто хаця б трошкі ведае гісторыю найноўшай Беларусі, той гэта ведае».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG