Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 чэрвеня


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

... пераменная воблачнасьць і пералётны дождж. Тэмпэратура: 12–18 цяпла.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Падарожжа», «Экспэртыза», «Нашы дзеці» і «Госьці Свабоды».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску ў першай палове дня зь візытам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. У другой палове Пуцін падасца ў Бэрлін і Парыж.

1 чэрвеня – Міжнародны дзень дзяцей.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1836 – закладзены першы камень Берасьцейскай крэпасьці.

1916 – у Вільні створаны Беларускі клюб.

У гэты дзень нарадзіліся:

1901 – Сяргей Пясэцкі, адзін з найбольш яскравых пісьменьнікаў беларускага паходжаньня.

1911 – Якуб Міско, беларускі пісьменьнік, журналіст.

1926 – Мэрылін Манро, амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал.

1954 – Алесь Асташонак, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

У гэты дзень памерлі:

1434 – Ягайла, вялікі князь літоўскі, кароль Польшчы.

1970 – памёр Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас), беларускі і літоўскі заоляг, пэдагог.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Галівуд гэта месца, дзе вам плацяць тысячу даляраў за пацалунак і паўдаляра за вашу душу.
Мэрылін Манро

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Міхалевіч абвешчаны ў міжнародны вышук

Мясьніковіч: Беларусь хоча ад МВФ да 8 мільярдаў

Віктару Статкевічу не далі сустрэцца з сынам
XS
SM
MD
LG