Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
«Я быў, ёсьць і застаюся рэвалюцыянэрам» – з гэтых словаў пачаў свой выступ на адкрыцьці Глябальнага форуму ва Ўроцлаве былы лідэр прафсаюзу «Салідарнасьць», экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса.

Ён прыгадаў, як у1990 годзе ў Варшаве вёў перамовы з дэлегацыяй ФРГ і сказаў суразмоўцам, што Бэрлінскі мур абрынецца. Іронія сытуацыі палягала ў тым, што сьцяна, якая была сымбалем «халоднай вайны», абрынулася дакладна падчас гэтай размовы.

Але зараз – іншыя часы, іншыя выклікі, якія патрабуюць іншых адказаў, «мы жывем у час зьмены эпохаў» – падкрэсьліў Валэнса. Ён, у прыватнасьці, заклікаў да палітычнага аб'яднаньня Эўропы: «Эўропа павінна пачаць думаць пра сябе, як «дзяржава Эўропа», нават калі ў людзей ёсьць свае сумневы на гэты конт».

Гаворачы пра Беларусь і Ўкраіну, ён сказаў, што бяз гэтых краін няма Эўропы. Аднак ён падкрэсьліў, што зьмены павінны быць зробленыя самімі беларусамі, «мы не зробім за беларусаў іх працу» – сказаў Лех Валэнса.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG