Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі за тое, што патрабавалі правесьці «Дажынкі»


Рагачоўская міліцыя затрымала мясцовых актывістаў кампаніі «Гавары праўду» Дзяніса Дашкевіча, Уладзімера Тамковіча і Віталя Александровіча, якія перадалі ў райвыканкам пэтыцыю, каб у горадзе правялі «Дажынкі».

Затрыманьні адбыліся адразу пасьля таго, як менскія журналісты, якія сачылі за акцыяй, зьехалі з Рагачова.

31 траўня актывісты кампаніі «Гавары праўду» перадалі ў Рагачоўскі райвыканкам больш за дзьве з паловай тысячы подпісаў жыхароў гораду за вяртаньне «Дажынак».

Валянтэры кампаніі «Гавары праўду», якія зьбіралі подпісы, кажуць, што шмат каго з жыхароў Рагачова запалохвалі, пагражалі звальненьнем.

На пачатку 2011 году было афіцыйна абвешчана, што «Дажынкі-2013» адбудуцца ў Рагачове. Жыхары ўспрынялі гэтую навіну з радасьцю, бо ў горадзе няма ніводнай грамадзкай прыбіральні, няма парку, у занядбаным стане радзільны дом, дзіцячы шпіталь.

Але на пачатку 2012 году новы кіраўнік Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімер Дворнік пастанавіў, што «Дажынкі-2013» пройдуць не ў Рагачове, а ў Гомелі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG