Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХД: Вольгу Панасевіч зьбівалі нагамі і ставілі ў позу «ластаўкі»


5 чэрвеня ў Слоніме распачнецца судовы працэс супраць актывісткі стваранай Партыі БХП Вольгай Панасевіч.

Яе вінавацяць у дробным хуліганстве і ў тым, што яна не падпарадкавалася міліцыянтам.

Днямі міліцыянты затрымалі Панасевіч па дарозе дадому і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Прасавая служба БХД адзначае, што ў ізалятары Вольгу ставілі ў позу «ластаўкі», кідалі на падлогу і білі нагамі.

На кабету склалі адміністрацыйны пратакол нібыта за дробнае хуліганства і за тое, што яна не падпарадкоўвалася міліцыі.

Панасевіч зафіксавала траўмы і накіравала скаргу ў пракуратуру, якая перанакіравала зварот ў Сьледчы камітэт.

Аднак у Сьледчым камітэце складу злачынства ў дзеяннях міліцыянтаў не знайшлі, у сувязі з чым пракуратура накіравала абскарджваньне ў аддзел сьледчай бясьпекі. Цяпер Вольга Панасевіч чакае адказу адтуль.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG