Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па шэсьць кватэраў маюць дэпутаты ПП?


У чарзе на паляпшэньне жыльлёвых умоваў у Менску стаяць 273 тысячы сем’яў. Гэтую лічбу назваў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін, выступаючы на сумесным паседжаньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.

Віцэ-прэм’ер падкрэсьліў, што цяпер існуе 16 падставаў, паводле якіх можна стаць у чаргу на жыльлё. Ён лічыць, што гэта занадта шмат. І таму цяпер абмяркоўваюцца магчымасьці скарачэньня гэтага сьпісу.

Напрыклад, прапануецца ня ставіць больш на улік тых, хто ўжо хоць раз карыстаўся ільготамі. Выключэньне тут будзе зробленае толькі для шматдзетных сем’яў.

Каб разгрузіць буйныя гарады, прапануецца ўзводзіць вакол іх гарады-спадарожнікі. Для Менску, як сказаў Анатоль Калінін, гэта будуць Смалявічы і Заслаўе.


У Менску больш як 55 тысяч чалавек маюць у сваёй уласнасьці па дзьве кватэры, 5300 чалавек — па тры, 742 — па чатыры, 170 — па пяць, 140 — па шэсьць кватэр.

На сумесным паседжаньні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін заявіў, што гэтыя людзі сталі ўладальнікамі некалькіх кватэр, не парушаючы заканадаўства. Яны скарысталіся дзейнай у той час нормай закону, якая дазваляла рэгістраваць пабудаванае жыльлё цягам пяці гадоў.

На пытаньне дэпутаткі Ларысы Вершаловіч, хто гэтыя людзі, Анатоль Калінін адказаў так: «Я думаю, што вы самі ведаеце некаторых з гэтых людзей, у тым ліку і тых, хто цяпер сядзіць у Авальнай залі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG