Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па выніках студзеня-красавіка Беларусь з 6,8% заняла першае месца сярод краін былога СССР у росьце спажывецкіх цэн, сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз зьвестак нацыянальных органаў статыстыкі.

Далей ідуць Эстонія (2,4%), Літва (2,3%), Латвія (2,2%), Армэнія (2,1%), Таджыкістан (1,9%), Расея (1,8%), Казахстан (1,7%), Малдова (1,2%), Украіна (0,7%), Кыргызстан (0,6%), Грузія (0,5%) і Азэрбайджан (0,1%).

Ва Ўзбэкістане цэны за першы квартал павялічыліся на 2,7%, у Туркмэністане – зьнізіліся на 0,8%. У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы цэны вырасьлі на 6,6%.

Паводле росту спажывецкіх коштаў у красавіку Беларусь з 1,7% таксама заняла першае месца. Далей ідуць Казахстан, Таджыкістан (па 0,7%), Латвія, Літва (па 0,6%), Расея, Эстонія (па 0,3%) і Малдова (0,2%). Ва Ўкраіне кошты не зьмяніліся. У Грузіі яны зьнізіліся на 0,03%, у Кыргызстане – на 0,2%, у Азэрбайджане – на 0,4%, у Армэніі – на 0,6%. Няма зьвестак з Туркмэністану і Ўзбэкістану.

У 2011 годзе Беларусь заняла першае месца сярод краін былога СССР у росьце спажывецкіх цэн (108,7%). З 1 па 22 траўня 2012 году цэны павысіліся на 1,1%, з пачатку году – на 8%.
XS
SM
MD
LG