Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пачатку 1990-х Васіль Быкаў уручаў дыплёмы першым выпускнікам Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, які ў часы Адраджэньня быў ня толькі адукацыйнай ўстановай, але і асяродкам выхаваньня будучай беларускай эліты.

У чэрвені 2003-га словы Быкава на хвалях Свабоды ў абарону ліцэістаў, якіх улады выселілі з памяшканьня і запавет «змагацца за родную мову» – былі апошнімі словамі апошняга быкаўскага інтэрвію.

Сёлета ў чэрвені кожны дзень выпускнікі ліцэю (цяперашнія і колішнія) будуць чытаць у эфіры Свабоды радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG