Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі актывіст Іван Амельчанка меў сёньня выйсьці з ізалятару на Акрэсьціна пасьля 15-дзённага арышту. Аднак замест вызваленьня яго завезлі ў Маскоўскі РУУС, дзе склалі пратакол за хуліганства.

Іван Амельчанка — аўтар самаробнага плякату з надпісам «Мусарок». 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху ён разгарнуў гэты плякат побач зь відэаапэратарам спэцслужбаў. Відэазапіс пэрформанса Амельчанкі стаў вельмі папулярным у інтэрнэце. Актывістам зацікавілася беларуская міліцыя, пасьля чаго Іван вырашыў сам зьявіцца ў пастарунак. У выніку 15 траўня Івана Амельчанку асудзілі да 15 сутак арышту за абразу міліцыянта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG