Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2011 годзе толькі 0,5% беларусаў, ахвочых атрымаць шэнгенскую візу, атрымалі адмову. У Грузіі гэты паказьнік складае 14,4%.

Паводле зьвестак Эўрапейскай камісіі, у 2011 годзе 580 тысячаў беларусаў атрымалі шэнгенскія візы. У 2010 годзе гэты паказьнік складаў 429 тысячаў. Найбольш візаў выдаюць польскі і літоўскі кансуляты – 244 тыс. і 144 тыс. адпаведна. Такім чынам Беларусь стала адным з сусьветных лідэраў у колькасьці атрыманых шэнгенскіх візаў.

Практычна ўсе анкеты беларусаў на атрыманьне візы задавальняюцца. У апублікаваным на сайце Эўракамісіі дакладзе прыводзіцца статыстыка адмоваў у выдачы візаў для грамадзянаў розных дзяржаваў. Гэты паказьнік складае 14,4% для Грузіі, 9,5% для Малдовы, 8,8% для Армэніі, 5,5% для Азэрбайджану, 3,3% для Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG