Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрацэптывы без рэцэпту: Лукашэнка дазволіў


Міністар аховы здароўя Васіль Жарко паведаміў, што каля 60% лекаў будуць прадавацца ў аптэках без рэцэпту, паведамляе БЕЛТА.

Каб набыць гарманальныя прэпараты, псыхатропныя, наркатычныя, супрацьпухлінныя і некаторыя антырытмічныя сродкі, па-ранейшаму трэба будзе ісьці да доктара.

Сёлета Міністэрства аховы здароўя выказала намер больш жорстка кантраляваць продаж лекаў. Чыноўнікі сьцьвярджалі, што ў аптэках вольна адпускаюць моцныя антыбіётыкі, высока канцэнтраваныя гарманальныя кантрацэптывы і іншыя лекі, якія можна прымаць толькі пад наглядам доктара. Аднак інфармацыю пра тое, што гарманальныя кантрацэптывы будуць адпускаць толькі паводле рэцэпту, беларускае грамадзтва ўспрыняло з насьцярогай.

8 траўня Аляксандар Лукашэнка, выступаючы з пасланьнем да беларускага народу і парлямэнту, зьвярнуў увагу на скаргі грамадзянаў, якія былі незадаволеныя новым сьпісам безрэцэптурных лекаў. Ён даў загад міністру аховы здароўя і прэм’ер-міністру разабрацца. Магчыма, у выніку ўмяшаньня прэзыдэнта паводле рэцэпту цяпер будуць прадаваць толькі высока канцэнтраваныя гарманальныя кантрацэптывы. Іх некантраляваны прыём можа істотна паўплываць на стан здароўя пацыента. А вось бар’ерныя сродкі кантрацэпцыі, некаторыя нізкадазаваныя гарманальныя прэпараты можна будзе купіць свабодна.

Усяго ў Беларусі зарэгістравана больш за 6 тысяч найменьняў лекавых сродкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG