Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вясну зноў прыйшлі апісваць маёмасьць

абноўлена

16:00 Панятыя зьявіліся толькі праз гадзіну. Іх узялі ў ЖЭСе. Гэты час маёмасьць апісвалі без панятых.

15:35 У суседнім доме знайшлі толькі аднаго панятога. Але той, зайшоўшы ў кватэру, заявіў: гэта палітычная справа, я адмаўляюся ў гэтым удзельнічаць.

15:20 Пакуль ніхто з суседзяў не згадзіўся быць панятым падчас вопісу, таму судовыя выканаўцы пайшлі шукаць панятых у суседні дом.

15:00 Тры судовыя выканаўцы з суду Першамайскага раёну Менску зьявіліся на офісе Праваабарончага цэнтру «Вясна». Яны маюць намер апісаць маёмасьць «Вясны».

Як паведаміла адна з судовых выканаўцаў, пасьля таго як будзе скончаны вопіс арыштаванай маёмасьці, суд павінен будзе вырашыць, якая з гэтай маёмасьці належыць Алесю Бяляцкаму.


Як паведамляюць праваабаронцы, кватэра на праспэкце Незалежнасьці, у якой месьціцца офіс зачыненага уладамі праваабарончага цэнтру «Вясна», была набытая ў 2000 годзе. Па узгодненым рашэньні рады кватэра была аформленая на прыватную асобу, у ёй быў афіцыйна зарэгістраваны Алесь Бяляцкі. Дзякуючы таму, што офіс зьяўляўся прыватнай уласнасьцю, «Вясна» змагла прапрацаваць у ім 11 апошніх гадоў.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў лістападзе 2011 году на 4,5 году калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Яго зьвінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. Грошы на тых рахунках прызначаліся на праваабарончую дзейнасьць. Бяляцкі намінаваны шэрагам эўрапейскіх палітыкаў і арганізацый на Нобэлеўскую прэмію міру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG