Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Аленай Каваленкай адклалі


Алена Каваленка
Алена Каваленка

Суд над Аленай Каваленкай і віцебскай актывісткай Аленай Семенчуковай адкладзены.

«Справу адправілі на дапрацоўку ў райаддзел міліцыі. Калі адбудзецца працэс — невядома», — паведаміла «Свабодзе» Алена Каваленка з Кастрычніцкага суду Віцебску, куды прыйшла для ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе.

Раніцай 18 траўня жанчын затрымалі каля Віцебскага абласнога суду, калі яны пісалі на асфальце словы «Свабоду Каваленку!» За гэта на іх склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Судзіць Каваленку і Семенчукову мелася судзьдзя Іна Грабоўская.

«Калі шчыра, я больш перажываю не за сябе, а за Алену. Мне могуць максымум даць штраф, бо ў мяне малое дзіця, а вось Алену могуць пакараць больш жорстка. Адваката ў мяне ня будзе і сьведак таксама. Хочуць прыводзіць сьведак-міліцыянтаў — хай прыводзяць. Хай тыя раскажуць, як а 5-й раніцы цэлы аўтобус амапаўцаў схапілі дзьвюх жанчын зь дзіцёнкам. Тое, што я пісала словы ў абарону мужа на асфальце, адмаўляць ня буду, бо не лічу сябе вінаватай», — сказала Алена Каваленка карэспандэнту «Свабоды», перад тым як накіравацца ў суд.

18 траўня ў Віцебскім абласным судзе не была задаволеная скарга Сяргея Каваленкі на прысуд. Праз два дні Сяргея Каваленку даставілі ў Магілёўскую калёнію для адбыцьця пакараньня — 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця «хатняй хіміі», атрыманай пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG