Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гаазе даў экс-прэзыдэнту Лібэрыі Тэйлару 50 гадоў


Чарлз Тэйлар
Чарлз Тэйлар

Былы прэзыдэнт Лібэрыі 64-гадовы Чарлз Тэйлар асуджаны на паўстагодзьдзя зьняволеньня за дачыненьне да ваенных злачынстваў падчас грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ.

Прысуд вынес Міжнародны трыбунал ААН у Гаазе. У красавіку Тэйлар быў прызнаны вінаватым па 11 пунктах, якія прадугледжваюць адказнасьць за забойствы, згвалтаваньні, вярбоўку дзяцей на вайсковую службу. Пракуроры патрабавалі для Тэйлара 80 гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле дадзеных сьледзтва, Чарлз Тэйлар падтрымліваў паўстанцаў падчас грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ, за час якой у 1991-2002 гадах былі забітыя дзясяткі тысяч людзей. З былога лібэрыйскага прэзыдэнта аднак зьнялі абвінавачваньні ў тым, што ён непасрэдна кіраваў дзеяньнямі паўстанцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG