Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве абураныя згадкай Абамы пра «польскія лягеры сьмерці»


Польшча запатрабавала ад Злучаных Штатаў выбачэньняў у сувязі з выступам прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на цырымоніі ўручэньня Мэдаля Свабоды ў Вашынгтоне, у якім ён згадаў «польскія лягеры сьмерці».

Прадстаўнік Нацыянальнай рады бясьпекі ЗША ўжо сказаў, што Абама «абмовіўся» і меў на ўвазе нацысцкія лягеры сьмерці на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Аднак міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Белы Дом мусіць папрасіць прабачэньня за «абуральную памылку».

Сярод узнагароджаных напярэдадні Мэдалём Свабоды - вышэйшай цывільнай узнагародай ЗША быў — пасьмяротна — Ян Карскі, дзеяч польскага Супраціву, які адзін зь першых паведаміў краінам Захаду пра Галакост і лягеры сьмерці на тэрыторыі Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG