Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Euronews вяртаецца


Тэлеканал Euronews аднаўляе з 1 чэрвеня вяшчаньне ў кабэльных сетках УП"Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі«. Вяшчаньне каналу было спынена з 1 студзеня 2012. Замест яго ў сетцы быў расейскі канал «НТВ+киноплюс».

Вось што патлумачыў нядаўна прызначаны дырэктар МТІС Міхаіл Мілаванаў: «Мы ўбачылі, што пры ранейшым кіраўніцтве шэраг дагавораў быў заключаны праз афшорных пасрэднікаў. Такія дагаворы мы неадкладна скасавалі і сталі выходзіць наўпрост на пастаўшчыкоў кантэнту. У выніку, напрыклад, толькі па тэлеканалу Euronews, з якім у нас сёньня заключаны прамы дагавор, мы здолелі зьнізіць цану больш чым у 12 разоў », паведамляе БелТА.

Канал Euronews быў адзіным незалежным тэлеканалам, які свабодна трансьляваўся ў Менску па кабэльных сетках.

У выпуску навінаў, сярод іншага, былі рэпартажы з акцыяў пратэстаў ў Беларусі, судоў над апазыцыйнымі актывістамі, таксама перадаваліся інтэрвію з апазыцыйнымі беларускімі палітыкамі. У мінулыя гады Euronews даваў падрабязныя рэпартажы пра цырымоніі ўганараваньня прэміямі Эўрапарлямэнту Беларускай Асацыяцыі журналістаў і Аляксандра Мілінкевіча.

У чэрвені 2010 г. інтэрвію Euronews даў Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG