Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная супольнасьць вагаецца наконт акцыі ў Сырыі


Назіральнікі з ААН аглядаюць целы ахвяраў разьні ў Хуле.
Назіральнікі з ААН аглядаюць целы ахвяраў разьні ў Хуле.

Злучаныя Штаты і Расея не падтрымліваюць ідэю замежнага ўмяшаньня ў Сырыі, нягледзячы на рэзкае абвастрэньне сытуацыі пасьля масавага забойства жыхароў у мястэчку Хула.

Раней францускі прэзыдэнт Франсуа Алянд ня выключыў правядзеньня такой акцыі, калі яе ўхваліць Рада бясьпекі ААН. Пра гатовасьць абмяркоўваць такі варыянт заявілі таксама ўлады Аўстраліі.

Прадстаўнік Белага дому Джэй Карні заявіў, што далейшая мілітарызацыя канфлікту на цяперашні момант не зьяўляецца правільным рашэньнем. Разам з тым кіраўнік Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марцін Дэмпсі лічыць, што калі зьверствы ў Сырыі будуць працягвацца, ваеннае ўмяшаньне звонку магчымае.

Расея ў сераду выступіла супраць новага скліканьня Рады бясьпекі ААН і прыняцьця якіх-бы то ні было захадаў адносна Сырыі. Як заявіў намесьнік расейскага міністра замежных спраў Генадзь Гацілаў, трэба «даць шанец на рэалізацыю пляну» міжнароднага пасланьніка Кофі Анана.

Міжнародная супольнасьць складае віну за забойства ў Хуле 108 чалавек на ўлады Сырыі, Дамаск — на ўзброеную апазыцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG