Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...пераменная воблачнасьць, але без дажджу. Тэмпэратура: ад +12 да +16.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды праграмы «Званочкі», «Падарожжа», «Паштовая скрынка 111».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У офісе БНФ у Менску адбудзецца круглы стол, прысьвечаны кампаніі салідарнасьці з маладафронтаўцамі. Пачатак а 12.00.

Кіраўнікі ўрадаў краінаў СНД сустракаюцца ў Ашгабаце.

У Нью-Ёрку пачынаецца пяцідзённы Сусьветны фэстываль навукі, на якім будуць прэзэнтавацца найноўшыя дасягненьні ў навуцы.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

У 1999 адбылася трагічная цісканіна ў пераходзе станцыі мэтро «Няміга» у Менску, загінулі 53 чалавекі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1826 — Зыгмунт Серакоўскі (в. Лісавое, цяпер Маневіцкі р-н Валынскай вобл., Украіна), адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гг.

1927 — Вітаўт Кіпель, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, навуковец і выдавец, дырэктар Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

1930 — Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і кінарэжысэр.

У гэты дзень памерлі:

1416 — Геранім Праскі, чэскі рэлігійны дзяяч, паплечнік Яна Гуса.

1778 — Вальтэр, францускі філёзаф.

1829 — Францішак Сапега, удзельнік паўстаньня 1794 г.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Мы ніколі не жывем, мы толькі спадзяемся, што будзем жыць».
Вальтэр

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Андрэй Саньнікаў патрабуе другога туру прэзыдэнцкіх выбараў

Беларусь павышае экспартнае мыта на нафту і нафтапрадукты

Уладзімер Някляеў падаў скаргу на прысуд
XS
SM
MD
LG