Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ кажа пра арышт 10 чалавек па «калійнай справе»


10 грамадзян Беларусі, найбольш актыўных фігурантаў так званай калійнага справы, арыштаваныя і зьмешчаныя ў сьледчы ізалятар КДБ, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўленьня эканамічнай бясьпекі КДБ Беларусі Віктар Русак.

«Выяўлена добра арганізаваная, тэрытарыяльна разгалінаваная злачынная група, якая наносіла істотную эканамічную шкоду інтарэсам дзяржавы», — цытуе Русака агенцтва «Інтэрфакс».

Паводле прадстаўніка КДБ, удзельнікі групоўкі набывалі калій па кошце ад $12 да $20 за тону ў аграсэрвісаў і фэрмэрскіх гаспадарак. Далей, з ужываньнем падробленых дакумэнтаў, пад выглядам расейскай прадукцыі, калій пастаўляўся за мяжу па $350-400 за тону. «У супрацьпраўную дзейнасьць было ўцягнута не менш за 40 чалавек, 4 аўтаномныя злачынныя групы, выкарыстоўвалася некалькі суб’ектаў гаспадараньня», — сказаў Віктар Русак.

Па яго, усе 10 затрыманых зьяўляюцца беларускімі грамадзянамі, аднак у схему былі ўцягнутыя грамадзяне і іншых краін, у прыватнасьці расейцы. Так, увесь калій, набыты ў беларускіх сельгаспрадпрыемстваў, па накладных дакумэнтах праходзіў як расейскі, загружаны на складзе ў Смаленску.
XS
SM
MD
LG