Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзесяць краінаў выслалі амбасадараў Сырыі


Людзі сабраліся каля месца пахаваньня ахвяраў абстрэлу ў горадзе Хоўла

Людзі сабраліся каля месца пахаваньня ахвяраў абстрэлу ў горадзе Хоўла

Заходнія краіны абвясьцілі аб высылцы сырыйскіх амбасадараў - у сувязі з трагедыяй у горадзе Хоўла, дзе ў пятніцу былі забітыя 108 чалавек, у асноўным мірныя жыхары. Сырыйскіх дыпляматаў выслалі Злучаныя Штаты, Францыя, Швайцарыя, Вялікабрытанія, Нямеччына, Гішпанія, Італія і Аўстралія.

Расія скептычна паставілася да гэтых дзеяньняў. Прадстаўнік Расеі пры Эўразьвязе Ўладзімір Чыжоў параўнаў рэакцыю заходніх краін з нядаўнім адкліканьнем амбасадараў краінаў Эўразьвязу зь Менску і адзначыў, што гэта "нікога не ўражвае".

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША заявіў, што ЗША ўскладаюць адказнасьць за тое, што здарылася на афіцыйны Дамаск. Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад абвінаваціў у забойствах апазіцыянэраў-сунітаў, якіх ён называе "тэрарыстамі".

Міжнародны пасланьнік ў Сырыі Кофі Анан, які ў аўторак сустракаўся з Асадам, заклікаў сырыйскага прэзыдэнта да неадкладнага спыненьня кровапраліцьця і запатрабаваў таго ж ад іншых бакоў канфлікту.
XS
SM
MD
LG