Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалая Дземідзенку прымусова прывезьлі на Акрэсьціна


Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка
Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка сёньня хацеў прыйсьці ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна ў Менску, каб адбыць трое сутак адміністратыўнага пакараньня. Пра гэта ён паведамляў журналістам і паплечнікам. Па словах Дземідзенкі, ён нават тэлефанаваў у ЦІП і даведваўся, калі лепш прыйсьці. Там яму адказалі: «Прыходзьце, чакаем».

Аднак праваахоўныя органы апярэдзілі намер маладафронтаўца, і а 16:30 мікрааўтобус з танаваным шклом даставіў Дземідзенку ў двор ізалятара — паведамляе сайт «Маладога фронту».

Дземідзенка мае даседзець трое сутак, якія не залічылі яму падчас апошняга адбыцьця пакараньня. Асуджаны 27 траўня на 15 сутак арышту, ён з Акрэсьціна трапіў у шпіталь, дзе, па словах міліцыянтаў, «яго ахоўваў не канвой, а проста міліцыянт».

Мікалая Дземідзенку павінны вызваліць 1 чэрвеня, аднак ён не выключае, што ў сувязі з апошнімі падзеямі, калі маладафронтаўцам працягвалі тэрміны зьняволеньня, ягоны арышт таксама можа працягнуцца. Пад паўторныя арышты трапілі маладафронтаўцы Раман Васільеў (другі раз сядзіць 12 сутак з 15 траўня); Уладзімер Яроменак (17 траўня атрымаў 7 сутак, а 24 траўня — 10); Зьміцер Крамянецкі (другі раз сядзіць 10 сутак ад 15 траўня). Міхась Мускі 9 траўня быў асуджаны на 10 сутак. З ізалятара яго адвезьлі ў вайсковую частку для праходжаньня вайсковай службы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG