Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Эўразьвязу высылаюць сырыйскіх дыпляматаў


Апазыцыя спальвае партрэт Башара Асада ў Дамаску
Апазыцыя спальвае партрэт Башара Асада ў Дамаску

Краіны Эўразьвязу высылаюць сырыйскіх дыпляматаў — пасьля трагедыі ў сырыйскім горадзе Хула, дзе ў пятніцу былі забітыя 108 чалавек, у асноўным мірныя жыхары.

Аб высылцы паслоў Сырыі абвясьцілі Францыя і Нямеччына. Вялікабрытанія, якую сырыйскі пасол пакінуў раней, высылае часовага паверанага ў справах Сырыі ў Лёндане.

Міжнародная супольнасьць рэзка асуджае тое, што здарылася ў Хуле, і заклікае да пакараньня вінаватых. Краіны Захаду ўскладаюць адказнасьць на сырыйскія ўлады, а афіцыйны Дамаск — на аддзелы ўзброенай апазыцыі.

Ведамства Вярхоўнага прадстаўніка ААН па правах чалавека сёньня паведаміла, што, па папярэдніх дадзеных, менш за 20 з 108 ахвяр трагедыі загінулі пры артылерыйскім абстрэле гораду. Астатнія былі расстраляныя, па ўсёй верагоднасьці, байцамі праўрадавых узброеных аддзелаў.

Міжнародны пасланьнік ў Сырыі Кофі Анан, які тэрмінова прыбыў у Дамаск, сёньня сустрэўся з прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам.

З розных раёнаў Сірыі паступаюць новыя паведамленьні аб баях паміж урадавымі сіламі і атрадамі паўстанцаў. Ня менш за 20 вайскоўцаў былі забітыя ў баях на поўначы краіны, — такія дадзеныя падаюць актывісты. Ня менш за 7 чалавек загінулі ў горадзе Хомс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG