Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь гатовая пастаўляць у Віетнам малочную і мясную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы з працяглымі тэрмінамі захоўваньня. Пра гэта паведамляе Белта ў сувязі з падпісаньнем мінсельгасамі дзьвюх краін мэмарандуму аб паразуменьні па пытаньнях супрацоўніцтва ў галіне вэтэрынарыі.

Віетнамскі бок выказаў гатовасьць экспартаваць у Беларусь сьвежую і перапрацаваную гародніну, спэцыі, каву, гарбату, рыбу і морапрадукты.

Варта прыгадаць, што днямі ўдзельнікі Ўсерасейскай нарады прадстаўнікоў прадпрыемстваў малочнай галіны запатрабавалі прыпыніць увоз зь Беларусі сухога натуральнага малака, сухога абястлушчанага малака, сухой малочнай сыроваткі і масла жывёльнага вясковага з 4 чэрвеня да 1 сьнежня 2012 году.
XS
SM
MD
LG