Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП будзе байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў


Курс на актыўны байкот выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія маюць адбыцца сёлета ўвосень, 29 траўня пацьвердзіла палітычная рада Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.

«У нас толькі дзьве-тры асобы выказваюцца за тое, каб партыйныя кандыдаты ішлі на гэтых выбарах да канца. Усе астатнія будуць працаваць у рэчышчы рашэньня, якое прынятае на зьезьдзе. Такім чынам, сёньня мы яшчэ раз пацьвердзілі — на выбарах вылучым 50–70 так званых сьпікераў. Яны данясуць да выбарцаў палітыку партыі. Але іхных прозьвішчаў у бюлетэнях ня будзе. Гэта будзе актыўны байкот выбараў. І гэта лепей, чым проста сядзець на канапе.

Мы таксама будзем актыўна апэляваць у судовыя структуры на тое, што ўлады не дазволілі нам правесьці ніводнага пікету ў рамках кампаніі „За сумленныя выбары без Лукашэнкі“. Сёньня, дарэчы, у Сьветлагорску будуць разглядаць нашу першую скаргу. І мы пройдзем праз гэтую працэдуру па ўсёй Беларусі», - заявіў Анатоль Лябедзька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG