Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэр бірманскай апазыцыі ўпершыню за 24 гады едзе за мяжу


Аўн Сан Су Чжы сёньня паедзе ў Таілянд, дзе возьме ўдзел у пасяджэньні Сусьветнага эканамічнага форуму. Потым яна накіруецца ў Эўропу, у прыватнасьці ў Нарвэгіі яна плянуе афіцыйна прыняць Нобэлеўскую прэмію міру, якой яна была ўзнагароджаная 21 год таму.

Большую частку апошніх 24 гадоў палітык прывяла ў Бірме пад хатнім арыштам Да гэтага часу Аўн Сан Су Чжы адмаўлялася пакідаць краіну ў кароткія пэрыяды свабоды, асьцерагаючыся, што кіруючая ваенная хунта Бірмы ня ўпусьціць яе назад.

У апошнія месяцы Бірма выходзіць зь міжнароднай ізаляцыі дзякуючы палітыцы рэформаў, якую ўлады распачалі паўтара года таму.

На нядаўніх давыбарах у парлямэнт пераканаўчую перамогу атрымала дэмакратычная апазыцыя. Эўразьвяз скасаваў санкцыі (забарону на пастаўкі зброі), якія дзейнічалі супраць Бірмы шмат гадоў.
XS
SM
MD
LG